СК: У 2023 годзе да пазбаўлення волі прыгаворана 140 непаўналетніх
21 сакавіка, Позірк. У 2023 годзе ў беларускія суды перададзеныя крымінальныя справы ў дачыненні да 727 непаўналетніх грамадзян, асуджаныя 692 чалавекі, з іх да пазбаўлення волі прыгавораныя 140. Такія даныя прывёў на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка начальнік аддзела па аналізе практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Пётр Мікула.
Пры гэтым, удакладніў ён, на этапе папярэдняга следства пад вартай знаходзілася 107 з 727 непаўналетніх.
Паводле слоў Мікулы, найбольш распаўсюджаным відам злачынстваў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, з’яўляюцца крадзяжы (46%), далей ідуць хуліганства (20%) і незаконны абарот наркотыкаў (9%).
Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Мінска Міхаіл Мануілаў паведаміў, што ў сталіцы ў 2023 годзе асобамі да 18 гадоў было здзейснена 227 злачынстваў, 98 з іх — у дачыненні да маёмасці (крадзяжы, рабаванні, вымагальніцтва і да т.п.).
У дакладзе вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленым 20 сакавіка, гаворыцца, што па стане на 31 снежня 2023 года 50 непаўналетніх хлопчыкаў і 5 дзяўчынак былі асуджаныя ў рамках крымінальных спраў па палітычна матываваных абвінавачваннях. Пры гэтым, як адзначана ў дакуменце, дзецям, якія не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, прад’яўляліся крымінальныя абвінавачванні, некаторых з іх дапытвалі без прысутнасці адваката або бацькоў, а ў некалькіх выпадках не разглядаліся альтэрнатывы дасудоваму зняволенню і пазбаўленню волі.
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года найбольш значна падаражэлі чырвоная ікра, бульба, курсы кіравання аўтамабілемМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+