Выявы з тлумачэннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі з’явіліся ў Варшаве

23 сакавіка, Позірк. Інфармацыйная кампанія ў падтрымку Беларусі распачалася ў Варшаве напярэдадні чарговага Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
“На гарадскіх рэкламных банерах, экранах у метро, аўтобусах, на прыпынках наземнага грамадскага транспарта размешчаны ілюстрацыі, на якіх паказаныя сітуацыі з жыцця ў Беларусі і Польшчы, звязаныя з тэмай свабоды слова і правоў чалавека”, — паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК), чыя структурная адзінка — прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні — зладзіла гэтую кампанію пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і ўладаў польскай сталіцы.
Вобразы заклікаюць задумацца: “Тое, што для адных з’яўляецца штодзённым і звычайным, для іншых небяспечнае”, напрыклад “бела-чырвоныя элементы вопраткі, фінансавая падтрымка грамадскіх ініцыятыў, атрыманне інфармацыі з незалежных медыя”.
“Важна карыстацца кожнай магчымасцю, каб распавядаць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, — адзначыла прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. — Мы вельмі ўсцешаныя, што жыхары Варшавы пабачаць гэтую выставу. Спадзяёмся, яны падтрымаюць нашыя мерапрыемствы да Дня Волі”.
“Беларусам і беларускам я прапаную ініцыяваць падобныя кампаніі ў іншых польскіх гарадах праз дамоўленасці з гарадскімі ўладамі. Мы падзелімся графічнымі матэрыяламі”, — прапанавала палітык.
Гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР адзначае дэмакратычная супольнасць Беларусі, афіцыйна ў краіне гэтага свята няма.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі ўнутры краіны прыводзяць да затрыманняў і судоў, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Найбольш маштабна ў Беларусі Дзень Волі адзначаўся ў юбілейным 2018 годзе — на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР. Свята было афіцыйна дазволенае і прайшло ў розных гарадах краіны.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+