На фоне тэракту ў РФ Латушка заклікаў беларусаў пазбягаць месцаў масавага збору людзей

22 сакавіка, Позірк. На фоне тэракту ў Расіі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заклікаў беларусаў пазбягаць месцаў вялікай колькасці людзей.
“У святле падзей, якія адбываюцца ў Расіі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разведак аб падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі перад военачальнікамі, прадстаўнікамі сілавога апарата аб нібыта падрыхтоўцы правакацыях, а таксама правядзенні вучэнняў усіх родаў войскаў на тэрыторыі Беларусі і мабілізацыі ваеннаабавязаных у Беларусі я звяртаюся да грамадзян Беларусі – пазбягаць месцаў масавага збору людзей забаўляльных, гандлёвых цэнтраў для бяспекі”, – заявіў ён на відэа, распаўсюджаным яго тэлеграм-каналам.
Як паведамлялася, у падмаскоўнай канцэртнай зале вечарам 22 сакавіка адбылася стральба перад выступленнем рок-гурта “Пікнік”. Паведамляецца таксама, што тыя, хто нападаў, кінулі гранаты і разлілі запальную сумесь. У тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца кадры комплексу, які палае.
Паводле даных ФСБ РФ, загінула не менш за 40 чалавек.
Амбасада Беларусі ўдакладняе інфармацыю аб наяўнасці пацярпелых у тэракце грамадзян краіны.
Гл. таксама:

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+