Пасля новага тэракту ў Расіі беларускія сілавікі традыцыйна заявілі аб узмацненні мер бяспекі

23 сакавіка, Позірк. “У сувязі з падзеямі ў Падмаскоўі МУС Беларусі прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі. У першую чаргу гаворка ідзе пра аб’екты транспарту і месцы масавага збору грамадзян”, — паведаміла ўвечары 22 сакавіка прэс-служба міліцэйскага ведамства.
Адзначаецца, што “па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі ў месцах масавага збору грамадзян”. “Вызначаны аб’екты, якія патрабуюць павышанай увагі. Павялічана шчыльнасць нарадаў, якія для забеспячэння эфектыўнасці ўзмоцнены байцамі АМАП. Супрацоўнікі дадаткова ўзброеныя аўтаматычнай зброяй”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
“Асабовым складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС” прымаюцца “дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку не толькі ў месцах масавага збору грамадзян, але і ў прыгранічных раёнах”.
Аператыўная абстаноўка знаходзіцца пад кантролем, падкрэслівае МУС.
Паведамленне з’явілася пасля тэракту ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у падмаскоўным Краснагорску. У зале, які змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта “Пікнік”. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль невядомая, будынак ахапіў пажар.
Беларускія сілавікі традыцыйна абвяшчаюць аб увядзенні дадатковых мер бяспекі пасля буйных тэрактаў у Расіі, напрыклад у метрапалітэне. Пасля нападаў украінцаў на ваенныя і іншыя стратэгічныя аб’екты ў РФ падобныя меры не ўводзяцца.
Са спачуваннямі да расійскіх уладаў звярнуліся Аляксандр Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заклікаў суайчыннікаў пазбягаць месцаў масавага збору людзей “у святле падзей, што адбываюцца ў Расеі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разведак аб тэрарыстычных актах, якія рыхтуюцца, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі перад ваеначальнікамі, прадстаўнікамі сілавога апарату аб правакацыях, якія нібыта рыхтуюцца”.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+