Ціханоўская: Прыйдзе час, калі беларусы пабудуюць краіну, дзе Дзень Волі будзе нацыянальным святам
25 сакавіка, Позірк. “Мы вымушаныя ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам “Дзень Волі”, але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў віншавальным звароце на сваім ютуб-канале з нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Тым не менш, дадала яна, беларусы маюць сілы, каб “змяніць сітуацыю”.
“106 гадоў таму ў тых жа ўмовах аказаліся Вацлаў Ластоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Лёсік — беларусы, якія стаялі ля вытокаў БНР. Зусім побач грымела [Першая сусветная] вайна, Расійская імперыя ўспрымала наш землі выключна як сваю губернію. Беларусам адмаўлялі ў праве абіраць палітычны курс, карыстацца мовай, гадаваць дзяцей у адпаведнасці з традыцыямі і культурай”, — сказала Ціханоўская.
Аднак, канстатавала палітык, “энтузіясты, якія любілі Бацькаўшчыну, запусцілі маштабны нацыянальны рух”, “іх высілкі прывялі да адной з самых знакавых падзей у нашай гісторыі — стварэння БНР”.
“На жаль, зараз мы з вамі аказаліся ў такой жа сітуацыі, як і беларусы 106 гадоў таму. Пагроза краіне ідзе з таго ж боку, што і ў мінулым стагоддзі. Незалежнасць нашай краіны зноў пад пытаннем. Нават метады захопнікаў мала чым адрозніваюцца. Толькі цяпер мы больш падрыхтаваныя да барацьбы”, — адзначыла дэмлідар.
Паводле его слоў, “за ўсе гэтыя гады” беларусы “пачалі цаніць <…> салідарнасць”, “асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім”. “Мы атрымалі унікальны — хоць і балючы — гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі”, — удакладніла Ціханоўская.
“Наш гістарычны вопыт, — сказала яна, — гэта вынік змагання і працы тысяч беларусаў. І гэта яшчэ адзін доказ таму, што нават у самых складаных умовах мы здольныя яднацца, каб бараніць сваё. Нездарма нават праз стагоддзе “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг успрымаюцца беларусамі ва ўсім свеце сімваламі нашай няскоранасці і адвагі”.
Паводле пераканання палітыка, “прыйдзе час”, калі беларусы здолеюць “пабудаваць краіну, пра якую мараць”, дзе “Дзень Волі будзе не нагодай для кпінаў прапаганды, а сапраўдным нацыянальным святам”, дзе “голас кожнага грамадзяніна будзе чутны і значны”, дзе “абарону правоў і свабод гарантуе закон, а слова аднаго чалавека ва ўладзе”.
“Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца — і ці спраўдзіцца ўвогуле — невядома. Але прыгадайце: у тых, хто стаяў ля вытокаў БНР, не было ўзораў, як ствараць дзяржаву. Не было прыкладаў, як ісці супраць сістэмы і перамагаць яе. Аднак яны дамагліся поспеху”, — адзначыла Ціханоўская.
“У нас гэтыя прыклады ёсць. А таксама ёсць велізарная колькасць людзей, якія працягваюць барацьбу. І пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваей перамогі”, — падсумавала дэмакратычны лідар.
Гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР адзначае дэмакратычная супольнасць Беларусі, афіцыйна ў краіне гэтага свята няма.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі ўнутры краіны прыводзяць да затрыманняў і судоў, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Найбольш маштабна ў Беларусі Дзень Волі адзначаўся ў юбілейным 2018 годзе — на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР. Свята было афіцыйна дазволенае і прайшло ў розных гарадах краіны.
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка71% жыхароў гарадоў лічыць рост цэн асноўнай прычынай зніжэння даходаў — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка