“Саюз МС-25” з беларускай Васілеўскай на борце прычаліў да МКС

25 сакавіка, Позірк. Экіпаж касмічнага карабля “Саюз МС-25” прычаліў да міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), гаворыцца ў паведамленні дзяржкарпарацыі “Раскосмас” 25 сакавіка.
Паведамляецца, што “на станцыю прыбылі Алег Навіцкі [ад РФ], Марына Васілеўская і Трэйсі Дайсан [ад НАСА]”, якіх пасля адкрыцця пераходных люкаў “сустрэняць Алег Кананенка, Мікалай Чуб, Аляксандр Грабёнкін, Лорал О’Хара, Мэцью Дамінік, Майкл Баррат і Джанет Эпс”.
Навіцкі і Васільеўская правядуць на арбіце 14 сутак і вернуцца за Зямлю 6 красавіка на караблі “Саюз МС-24” разам з Лорал О’Харай.
Запуск пілатуемага карабля “Саюз МС-25” павінен быў адбыцца 21 сакавіка ў 16:21, але адбылася “аўтаматычная адмена пуску” з-за, як пазней стала вядома, “асадкі напружання хімічнай крыніцы току”. Разгледзеўшы прычыны няштатнай сітуацыі, спецкамісія вырашыла правесці паўторны запуск карабля 23 сакавіка.
“Саюз МС-25” стартаваў з касмадрома Байканур 23 сакавіка ў 15:36 паводле мінскага часу.
6 студзеня ў Мінску па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Васілеўская заявіла, што возьме ў палёт сямейную дзіцячую фатаграфію, флагі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама алімпійскі сцяг.
29 мая 2023 года паведамлялася, што бортправадніца авіякампаніі “Белавія” прызначаная ў асноўны склад экіпажа для палёту на Міжнародную касмічную станцыю. Васілеўская пазначана ў якасці ўдзельніцы касмічнага палёту ў місіі ЭП-21.
Другая прэтэндэнтка на ўдзел у палёце на МКС ад Беларусі, дзіцячы хірург Анастасія Лянкова, увайшла ў дубль-склад экіпажа.
Для палёту ў космас медкамісію змаглі прайсці шэсць прэтэндэнтак, спачатку ў Беларусі, потым у Расіі.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
