Каля 100 чалавек адзначылі беларускі Дзень Волі ля будынка парламента Грузіі

26 сакавіка, Позірк. Каля 100 чалавек сабралася вечарам 25 сакавіка ля будынка парламента Грузіі ў цэнтры Тбілісі на святкаванне беларускага Дня Волі.
Удзельнікі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, транспарантамі на тэму акупацыі Расіяй Беларусі і Грузіі, агульнага ворага для Беларусі і Украіны, палітвязняў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых ва Украіне байцоў палка Каліноўскага.
Дырэктар праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольга Смалянка адзначыла на мітынгу, што ўжо трэці Дзень Волі сустракае ў “адносна бяспечнай” Грузіі. Паводле яе слоў, на ўзроўні ААН прызнаныя шматлікія парушэнні міжнароднага права ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. “У краіне няма вайны, але здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці, кожны дзень фіксуюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў месцах несвабоды. З пачатку 2023 года чацвёра палітвязняў даведзеныя да смерці. За кратамі 1.407 палітвязняў, але пра колькі мы яшчэ не ведаем і колькі яшчэ будзе затрымана”, — сказала Смалянка.
Паводле яе, прысутным пашанцавала застацца на волі. “Таму менавіта ад нас залежыць, ці будзе наша дзяржава вольнай, ці будуць вызваленыя палітвязні”, — падкрэсліла праваабаронца.
Грузінскі гісторык Лаша Бакрадзэ правёў паралелі паміж абвяшчэннем БНР 25 сакавіка 1918 года і незалежнасці грузінскай дзяржавы праз два месяцы, 26 траўня. У сучаснай Грузіі гэта дзяржаўнае свята. “Тое, што Дзень Волі святкуецца ўсюды, акрамя самой Беларусі, — вельмі яркае сведчанне трагічнай гісторыі беларускага народа”, — заявіў Бакрадзэ.
Мітынг вёў акцёр Аляксандр Ждановіч, які пражывае ў Грузіі (Маляваныч).

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь у ЕАЭС па зарплаце ў галінах эканомікі ў асноўным займае трэцяе і чацвёртае месцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка