85% укладаў насельніцтва размяшчае на тэрмін больш за год — Галоўчанка
23 чэрвеня, Позірк. З пачатку 2025 года назіраецца паступальны рост дэпазітаў юрыдычных і фізічных асоб, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка, былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1“.
Пры гэтым больш за 85% укладаў фізічных асоб, паводле сцвярджэння Галоўчанкі, ужо размяшчаецца на тэрмін больш за год, што “раней здавалася нерэалістычным“.
Рост укладаў кіраўнік Нацбанка лічыць “добрай базай” для крэдытавання, аб’ём якога за пяць месяцаў 2025 года вырас на 8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Пры гэтым ён асобна адзначыў, што аб’ёмы крэдытавання на доўгатэрміновы перыяд выраслі на 13%, што з’яўляецца адной з “самых болевых кропак“ для фінансавання інвестыцыйных праектаў, якія маюць працяглыя тэрміны акупнасці.
“Агульны аб’ём крэдытаў, выдадзены ў эканоміку за 5 месяцаў, склаў каля 70 млрд рублёў, з іх амаль 11 млрд — доўгатэрміновыя“, — паведаміў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, у красавіку Нацбанк зацвердзіў прыярытэты сваёй палітыкі, у адпаведнасці з якімі рост інвестыцыйнага крэдытавання павінен быць не ніжэй за 16% да ўзроўню мінулага года, а спажывецкага крэдытавання — не вышэй за 12%. Паводле сцвярджэння Галоўчанкі, гэтыя ўстаноўкі не дырэктыўныя, аднак банкі іх прынялі і “выдатна ведаюць, як іх выканаць“.
Паводле звестак Нацбанка, запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 траўня 2025 года склала 60 млрд 955,6 млн рублёў.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 12,2% большая, чым было на 1 траўня 2024-га (54 млрд 331,9 млн рублёў), і на 3,4% большая, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пры гэтым на чэрвень 2025 года Нацбанк пакінуў без зменаў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР).
Як вынікала з паведамлення рэгулятара, па крэдытах (новых у беларускіх рублях, за выключэннем ільготных) для юрыдычных асоб РВСР засталіся на сакавіцкім узроўні — 12,87%, для фізічных асоб — 18,18%. Велічыні былі паднятыя 20 лютага на 0,37 і 0,47 адсоткавага пункта адпаведна.
31 траўня Галоўчанка заявіў, што ўжо некалькі гадоў запар назіраецца “ўстойлівы рост дэпазітаў у нацыянальнай валюце“: “Менавіта ў беларускім рублі аддаюць перавагу (не толькі грамадзяне, але і суб’екты гаспадарання) захоўваць грошы“.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


