Польшча плануе больш пільна сачыць за выкананнем санкцый, заяўляе Латушка

26 сакавіка, Позірк. Польшча плануе далучыцца да кантрольных механізмаў, створаных краінамі Балтыі, каб “забяспечваць шчыльнасць санкцый” адносна тавараў, якія ідуць праз гэтыя краіны, адзначыў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антікрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Паводле яго слоў, калі Варшава гэта зробіць, можна будзе казаць пра “больш шчыльнае закрыццё мяжы Еўрапейскага cаюза для недапушчэння абыходу санкцый”, накладзеных на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
“Амаль усе краіны Еўропы разумеюць, што з улікам розніцы ўведзеных санкцый супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі узніклі праблемы, звязаныя з рэалізацыяй санкцыйнай палітыкі, яе эфектыўнасці, — адзначыў Латушка. — Рэжым Лукашэнкі мае магчымасці і спосабы нелегальна і нават легальна абыходзіць санкцыі, зарабляць і падтрымліваць Расію, якая вядзе вайну супраць Украіны”.
Падчас сустрэчы кіраўніка НАУ з дырэктарамі структур МЗС Польшчы — Малгажатай Касюра-Казьмерскай (Усходні дэпартамент) і Мартай Стаховяк (дэпартамент знешняй палітыкі ЕС) — Латушка “нагадаў пра неабходнасць сінхранізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі і ўзмацнення кантролю эфектыўнасці выканання гандлёвых абмежаванняў на нацыянальным узроўні”.
Паводле слоў палітыка, “Польшча — адна з шэрагу краін Еўропы, якая можа карыстацца механізмам нацыянальных санкцый”. “Падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы былі перададзены прапановы, падрыхтаваныя НАУ пры падтрымцы [арганізацыі былых сілавікоў] ByPol. Нацыянальныя санкцыі могуць быць дадаткова пашыраныя на прадстаўнікоў рэжыму, сілавога апарату, якія адказваюць за бяспеку на мяжы, дзе цяпер назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія зноў атакуюць мяжу Польшчы”, — паведаміў ён.
Нагадаўшы, што НАУ працягвае збіраць і дакументаваць факты парушэнняў, Латушка адзначыў, што ў МЗС Польшчы былі абмеркаваныя “падыходы да скарыстання з нормаў міжнароднага права па прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму”.
Палітык узняў тэмы візавых праблем беларусаў і неабходнасці консульскай падтрымкі. “НАУ атрымала пісьмовую пазіцыю МЗС Польшчы аб гатоўнасці дапамагаць беларусам у выдачы гуманітарных віз — тым, хто пераследуецца на тэрыторыі Беларусі і каму неабходна атрымаць міжнародную абарону, — адзначыў Латушка. — Абмеркаваныя падставы выдачы гуманітарных віз. <…> 21 сакавіка мы змаглі эвакуаваць грамадзяніна, якому ўдалося дзякуючы новым падыходам выехаць бяспечна з Беларусі”.
13 сакавіка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у інтэрв’ю кампаніі tvn24 адзначыў, што “палова Еўропы да гэтага часу гандлюе з Расіяй і Беларуссю, многія кампаніі, у тым ліку польскія, паспяхова абыходзяць санкцыі”. “Таму што чамусьці ніхто не зацікаўлены ў строгім забеспячэнні іх захавання”, — сказаў ён.
7 сакавіка Сейм Польшчы заклікаў Еўракамісію “ўнесці прапанову аб увядзенні санкцый у сувязі з імпартам расійскіх і беларускіх прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўрасаюз”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка