Латушка лічыць “рэалістычным сцэнарыем” танкавы ўдар Беларусі па Літве

28 сакавіка, Позірк. Танкавы ўдар беларускага войска па Літве з мэтай “прасекчы акно да Калінінграда” — гэта рэалістычны сцэнарый, такое меркаванне выказаў 28 сакавіка ў эфіры 6TV намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Палітык нагадаў словы намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі пра тое, што Беларусі нібыта “мае такое права”.
“Таксама мы ведаем, што тактычная ядзерная зброя знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. У тым ліку “Іскандэры” <…>. І вось за гэтай танкавай дывізіяй на тэрыторыю Літвы заходзяць “Іскандэры”, якія разгортваюць, як парасон, абарону сухапутных войскаў. У НАТО ўзнікае пытанне — атакаваць гэтыя сілы з выкарыстаннем канвенцыйнай зброі, значыць атакаваць сталіцу Літвы”, — сказаў ён.
Латушка адзначыў, што “не хацеў бы перабольшваць сітуацыю”, аднак на гэты конт маецца пэўная інфармацыя. “Нашы крыніцы кажуць, што некалькі месяцаў таму прайшлі вучэнні, якое праводзіла кіраўніцтва сакратарыята Савета бяспекі Беларусі і РФ з удзелам кіраўніцтва генеральных штабоў, менавіта для прапрацоўкі гэтага сцэнарыя”, — патлумачыў кіраўнік НАУ.
“Гэта быў наўмысны зліў <…>, такая інфармацыя пачала паступаць некалькі тыдняў таму. Ці з’яўляецца гэты сцэнарый рэальным? Так. Ці з’яўляецца ён рэальным сёння? Думаю, што не. Ці магчымы ён заўтра? Думаю, што так”, — дадаў Латушка.
Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс — Сахашчык
Лукашэнка сцвярджае, што Беларусь і РФ не збіраюцца нападаць на краіны Захаду


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

