Мінск 15:11

Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс — Сахашчык

Фота: "Позірк"

24 сакавіка, Позірк. Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і “нейкага бліцкрыгу на Вільнюс”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

“Я гэта дакладна ведаю”, — сказаў ён, дадаўшы, што “беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільнюса”. Паводле слоў Сахашчыка, улады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што “цывілізаваны свет будзе шакаваны” такой эскалацыяй агрэсіі і “спыніць супраціў”.

Выкарыстанне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Мінск плануюць праз няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК.

“Я, будучы спецыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100%: Расію чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расійскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць”, — падкрэсліў Сахашчык.

Паводле яго пераканання, зараз “адбываецца калапс сістэмы маскоўскай” у сувязі з тэрактам 22 сакавіка ў “Крокус Сіці Холе”. Акрамя гэтага, дадаў прадстаўнік кабінета, “невялічкія падраздзяленні расійскіх дабраахвотнікаў, [якія ваююць на баку Украіны], ужо два тыдні змагаюцца ў Бранскай, Курскай і Белгародскай абласцях” — “і вялікая Расійская імперыя нічога не можа з гэтым зрабіць”.

“Мы бачым як Расія спрабуе скарыстацца тым, што заходнія краіны зрабілі перапынак у дапамозе Украіне. Расія кінула ўсе свае рэзервы і паспрабавала пераламіць сітуацыю на фронце, і нічога ў яе не атрымалася”, — канстатаваў Сахашчык.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: