BySol не бачыць магчымасці вяртання Андрэя Стрыжака ў арганізацыю

14 лістапада, Позірк. На гэты момант Фонд салідарнасці BySol не бачыць магчымасці вяртання Андрэя Стрыжака да сумеснай працы, заявіла прадстаўнік арганізацыі Ганна Дапшавічутэ на брыфінгу 14 лістапада.
“Нагадаю, сітуацыя развівалася так дынамічна. Быў момант, калі было прынята рашэнне, што BySol спыняе супрацоўніцтва з Андрэем, — адзначыла выступоўца. — Але далей пачаліся працэсы, у якіх Андрэй застаўся яшчэ з менеджарскімі функцыямі. Вядома, усе нашы партнёры заявілі, што прыпыняюць супрацоўніцтва з намі. На бягучы момант з усімі ўжо выйшлі на сувязь, і гэтую дзейнасць аднаўляем. Гэта значыць тут можна сказаць пра тое, што мы выйшлі туды, адкуль пачалі, але гэта трошачкі з затрымкай у часе адбываецца”.
Падчас брыфінгу было адзначана, што праз “кейс Стрыжака“ “не моцна асела статыстыка данатаў і колькасць людзей, якія адпраўляюць грошы праз сайт“. “Ёсць нейкая прасадка, але гэта цалкам можа быць нешта калясезоннае і рэпутацыйнае, безумоўна. Але гэта не скарачэнне ў два разы”, — падкрэсліла прадстаўніца фонду.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


