Мінск 10:47

Долар падаражэў на апошніх біржавых таргах тыдня

Крыніца: pixabay.com

29 сакавіка, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 сакавіка.

Курс долара вырас да 3,2523 рубля (0,0025, 0,08%).

Юань патаннеў да 4,4589 рубля за 10 (-0,017, -0,38%), расійскі рубель — да 3,5174 за 100 (-0,0049, -0,14%).

Таргі еўра не праводзіліся, 28 сакавіка яго каціроўка знізілася да 3,5097 (-0,0116, -0,33%).

На адыходзячым працоўным тыдні (25–29 сакавіка) курс долара вырас на 0,21% (з 3,2455 да 3,2523), юань — на 0,01% (з 4,4584 да 4,4589 за 10), расійскі рубель — на 0,35% (з 3,5051 да 3,5174 за 100); еўра патаннеў на 0, 14% (з 3, 5145 да 3, 5097).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) – гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: