Распачата спецвытворчасць у дачыненні да палітычных актывістаў Саранчукова і Кіркевіча (дапоўнена)

29 сакавіка, Позірк. Распачата спецыяльная вытворчасць у дачыненні да выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова і былога намесніка кіраўніка моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Аляксандра Кіркевіча.
Паводле інфармацыі профільнага тэлеграм-канала Следчага камітэта “Спецыяльная вытворчасць. Афіцыйна”, ім інкрымінуецца ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна). Саранчукову і Кіркевічу, якія жывуць за мяжой, прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне СК па Гродзенскай вобласці.
Вадзім Саранчукоў — грамадскі і палітычны дзеяч з Гродна. Раней займаў пасаду старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, з красавіка 2022 г. в.а. старшыні партыі. Дзейны партыйны лідар Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні. Сама палітычная структура дэ-юрэ ліквідаваная.
Аляксандр Кіркевіч — журналіст, палітычны актывіст, экс-палітвязень. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, але пасля памілаваны на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі.
Крымінальная спецвытворчасць узбуджалася ў агульнай складанасці ў дачыненні да 88 чалавек. Гэты механізм прымяняецца супраць абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымы па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка