Саюз тураператараў пацвердзіў скасаванне палётаў турэцкай Southwind Airlines паміж Мінскам і Стамбулам

1 красавіка, Позірк. Праграма палётаў паміж Мінскам і Стамбулам, якая ажыццяўлялась турэцкай чартарнай кампаніяй Southwind Airlines, скасаваная з 1 красавіка, паведаміў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) са спасылкай на турыстычнае агенцтва Pegas Touristik Belarus.
Заяўляецца, што “ўсе зарэзерваваныя заяўкі з вылетам 30.03.2024 г. і далей будуць ануляваныя”.
“Як паведамляюць у кампаніі Pegas Touristik, усе турысты будуць вывезеныя, арганізацыйныя пытанні зараз вырашаюцца, — адзначыў саюз тураператараў. — Частка турыстаў са Стамбула ўжо вывезеная, частка вывозіцца. Усім турыстам забяспечылі пражыванне і харчаванне. Вываз турыстаў ажыццяўляецца рознымі авіякампаніямі, у тым ліку “Белавія”, AZUR air, “Аэрафлот” ды іншымі”.
Раней пра скасаванне рэйсаў паведаміў маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн”. Сцвярджаецца, што гэта звязана з забаронай з боку Еўрасаюза, праз тэрыторыю якога часткова праходзіў маршрут “турэцка-расійскай авіякампаніі Southwind Airlines, звязанай з расійскай Pegas Touristik”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка