Ад удзелу ў праверцы боегатоўнасці могуць быць вызваленыя сельгасрабочыя, занятыя ў пасяўной — ваенкам
12 сакавіка, Позірк. Падрабязнасці прызыву ваеннаабавязаных на праверку боегатоўнасці Узброеных сіл паведаміў 12 сакавіка начальнік мабілізацыйнага напрамку ваеннага камісарыята Мінска Ігар Дымовіч.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Міністэрства абароны, ваеннаабавязаныя “прыбывалі па позве ў ваенны камісарыят, дзе ў іх удакладняліся ўліковыя даныя, абставіны, якія перашкаджаюць прызыву на ваенныя зборы”.
“У выпадку выяўлення такіх абставінаў згодна з заканадаўствам <…> прымалася рашэнне аб вызваленні ваеннаабавязаных ад праходжання ваенных збораў, і яны мяняліся альбо рэзервовымі, альбо ваеннаабавязанымі са складу рэшткаў свабодных рэсурсаў”, — сказаў ваенкам.
Ён назваў шэраг прычын, па якіх ваеннаабавязаныя не прызываюцца на ваенныя зборы: “Гэта сямейныя абставіны, у прыватнасці, трое дзяцей да 18 гадоў. Могуць быць вызваленыя ад збораў службовыя асобы, якія забяспечваюць палёты авіяцыі, рух чыгуначнага транспарту, выкладчыцкі склад і тыя, хто заняты на сельскагаспадарчых работах менавіта ў перыяд пасяўной. Ёсць таксама шэраг іншых абставінаў па рашэнні ваеннага камісара”.
Праверка боегатоўнасці арміі праводзіцца ў Беларусі з 3 лютага. Яе мэтай, як раней адзначала Мінабароны, з’яўляецца праверка здольнасці камандзіраў кіраваць сваімі падраздзяленнямі пры вядзенні абарончага бою.
Для асабістага складу асноўная задача — атрыманне практыкі і ўдасканаленне навыкаў у ходзе правядзення адзіночнай падрыхтоўкі і баявога зладжвання ў складзе падраздзяленняў.
У рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл з запасу на зборы выклікана каля 5 тыс. ваеннаабавязаных, паведаміў 5 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне ажыццёўлена ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

