Кіроўца грузавога аўтамабіля не перажыў ДТЗ на МКАД
8 верасня, Позірк. Пра смерць 62-гадовага кіроўцы грузавога аўтамабіля Iveko пасля ДТЗ на знешнім кальцы Мінскай кальцавой аўтадарогі (МКАД), паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Удзень 8 верасня ў раёне 12-га км знешняга кальца МКАД (Заводскі раён сталіцы) мужчына наехаў на раздзяляльную агароджу, пасля чаго выехаў за межы праезнай часткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху яму стала дрэнна.
Для дэблакіроўкі кіроўцы спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Нягледзячы на праведзеныя медыкамі на месцы здарэння рэанімацыйныя мерапрыемствы, мужчына памёр.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі раённага аддзела ДАІ і следча-аператыўная група. Па факце здарэння праводзіцца “дадатковая праверка“.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

