Правы чалавека, палітвязняў, санкцыі абмеркавалі рабочыя групы ў рамках стратдыялогу ЗША і дэмсіл Беларусі

6 красавіка, Позірк. Парушэнні правоў чалавека, шляхі вызвалення палітвязняў, дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці абмеркавалі 4–5 красавіка ў Вашынгтоне ўдзельнікі першага раўнда пасяджэнняў рабочых груп у рамках стратэгічнага дыялогу Злучаных Штатаў Амерыкі і беларускіх дэмсіл.
Прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) са спасылкай на намесніка кіраўніцы АПК, прадстаўніка па замежных справах Валера Кавалеўскага паведаміла, што на сустрэчах таксама абмяркоўваліся “пагрозы незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі, выкарыстанне механізмаў ААН для прасоўвання беларускай праблематыкі, санкцыйны ціск і міжнародна-прававая адказнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за здзейсненыя злачынствы”.
Палітык назваў стратдыялог “унікальным механізмам, які замацаваў месца Беларусі ў знешнепалітычным парадку для ЗША”, і запэўніў, што дэмсілы працягнуць яго развіваць.
Намеснік кіраўніцы АПК і прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў спадзеў на тое, што стратдыялог “не спыніцца на абмеркаванні выклікаў і пагроз”, а зробіць “канкрэтныя крокі, каб дэмакратыя і правы чалавека перамаглі ў Беларусі”. На яго думку, неабходна “задзейнічаць інструмент адказнасці Лукашэнкі”.
Спробы “не злаваць” Лукашэнку, лічыць ён, прывядуць да “страты веры беларусаў у эфектыўнасць дэмакратыі і салідарнасць партнёраў”. “Санкцыі павінны быць абсалютна гарманізаваныя з Расіяй (з абмежаваннямі, уведзенымі супраць РФ. — “Позірк”.), — адзначыў Латушка. — Адзіная эканамічная прастора РФ і Беларусі дазваляе Лукашэнку зарабляць на санкцыях, утрымліваць рэпрэсіўны апарат і садзейнічаць у працягу агрэсіі супраць Украіны”.
Палітык таксама падкрэсліў неабходнасць падтрымліваць незалежныя СМІ, нацыянальную культуру і ідэнтычнасць беларусаў, надаць ім больш магчымасцяў “камунікаваць з дэмакратычнымі краінамі”. “Выдача віз і спрашчэнне перасячэння мяжы — гэта важна для падтрымкі праеўрапейскіх настрояў у Беларусі”, — сказаў ён.
У вашынгтонскіх сустрэчах узялі ўдзел у той ці іншай якасці прадстаўнікі офіса Святланы Ціханоўскай, АПК, Каардынацыйнай рады, грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праваабаронцы і прафсаюзныя дзеячы. Амерыканскі бок прадстаўлялі чыноўнікі з Дзярждэпартамента, Агенцтва па міжнародным развіцці, міністэрстваў — фінансаў, працы.
У траўні рабочыя групы плануюць абмеркаваць пытанні падтрымкі медыя, супрацьдзеяння прапагандзе, праблемы культуры, адукацыі, нацыянальнай ідэнтычнасці, спорту і дзейнасці беларускай дыяспары ў ЗША.
Стратдыялог — пляцоўка для падтрымання сталых стасункаў дэмсіл Беларусі з урадам ЗША. Першае пасяджэнне адбылося 6–7 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Чакаецца, што сесіі будуць штогадовымі.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка