Ціханоўская выказала спачуванні блізкім загінулых ваяроў палка Каліноўскага
8 красавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “бязмерна засмучаная стратай двух адважных салдат з беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, якія доблесна змагаліся за свабоду як Украіны, так і Беларусі”.
“Мае глыбокія спачуванні іх блізкім і сябрам. Іх гераізм ніколі не будзе забыты”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра гібель двух байцоў батальёна “Волат” пры выкананні баявога задання ва Украіне прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла напярэдадні. Дакладная дата іх смерці не называецца, навіна з’явілася ў відэасправаздачы, якая ахоплівае перыяд з 25 сакавіка.
“Асобы ваяроў і абставіны на гэты момант не раскрываюцца ў мэтах бяспекі”, — заявіла спікер палка. Паводле яе слоў, полк на сувязі са сваякамі і блізкімі загінулшых, адбыліся цырымоніі развітання з байцамі.
У сакавіцкай справаздачы палка з нагоды двухгоддзя стварэння гаварылася агулам пра 19 загінулых салдатах. Тады ж камандзір палка Дзяніс Прохараў паведаміў, што ў складзе палка амаль 5 тыс. чалавек.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+