Развіццё беларускага бізнесу за мяжой і пасля перамен абмяркуюць на форуме ў Вільнюсе

9 красавіка, Позірк. Развіццё прадпрымальніцтва за мяжой і пасля пераменаў у краіне будзе абмяркоўвацца на III Беларускім бізнес-форуме ў Вільні, які 9 красавіка арганізуюць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і Канфедэрацыя працадаўцаў Літвы.
Уступная панэль прысвечана пытанню, ці ёсць для Беларусі месца ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці. У праграме форуму арганізатары канстатавалі, што Беларусь “не з’яўляецца членам СГА (Сусветная гандлёвая арганізацыя. — “Позірк”.) і цяпер выключана з глабальных ланцужкоў дабаўленай вартасці і рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва”. Удзельнікі гэтай часткі форуму абмяркуюць, як можна змяніць сітуацыю і ці будуць краіны ЕС бачыць у Беларусі рэгіянальнага эканамічнага партнёра пасля дэмакратычных пераўтварэнняў.
Другая частка канферэнцыі адведзена пад тэму стану і перспектыў бізнес-міграцыі беларусаў у Літву. “Літва з’яўляецца домам для больш чым 60 тыс. беларусаў, але літоўскія ўлады сцвярджаюць, што пытанні нацыянальнай бяспекі маюць першараднае значэнне пры адкрыцці дзвярэй для беларусаў. Як гэта ўплывае на беларускі бізнэс у Літве? Што зменіцца ў найбліжэйшай будучыні?”— так сфармулявана ў праграме праблематыка другой панэлі форуму.
Заключная частка канферэнцыі прысвечана фінансавым магчымасцям і практычным парадам па развіцці малога і сярэдняга бізнесу ў Літве. Удзельнікі гэтай панэлі абмяркуюць, якія ёсць магчымасці і абмежаванні для бізнэсу, акцыянерамі ў якім выступаюць беларусы, як палепшыць доступ да рэсурсаў, выйсці на рынкі — літоўскі ў прыватнасці і краін Балтыі агулам.
Форум пройдзе пры падтрымцы Еўрапейскага саюза, каманды бізнес-форуму “Ініцыятывы трох мораў”, Праграмы развіцця камерцыйнага права Міністэрства гандлю ЗША.

- ЭканомікаЦэны на бульбу ў ліпені знізіліся пасля чатырохмесячнага бесперапыннага росту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства