У Мінскім раёне затрыманыя дзве групы нелегальных мігрантаў
9 красавіка, Позірк. У аграгарадку Калодзішчы і вёсцы Вялікае Сціклева (Мінскі раён) супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі, паведаміў начальнік упраўлення грамадзянства і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Юрый Бразінскі.
“У прыватных домаўладаннях пражывалі 29 замежнікаў. У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі прайсці ў краіны Еўрасаюза. Беларускія візы ў іх адсутнічалі”, — сказаў ён (цытата з відэазапісу, распаўсюджанага МУС).
Паводле слоў Бразінскага, нелегалы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, прынятыя рашэнні аб іх выдварэнні з краіны. Устанаўліваюцца арганізатары канала нелегальнай міграцыі.
Гл. таксама:
Зафіксавана рэкордная для выхадных дзён колькасць спробаў незаконнага пранікнення ў ЕС з Беларусі

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
