Урад Літвы прапануе падоўжыць забарону на рэтрансляцыю беларускіх і расійскіх тэлеканалаў

10 красавіка, Позірк. Урад Літвы ўхваліў прапанову Міністэрства культуры пра тое, каб падоўжыць забарону на рэтрансляцыю і распаўсюд радыё- і тэлепраграм, якія “кантралююцца або фінансуюцца” Беларуссю і Расіяй.
Прэс-служба галоўнага органа літоўскай выканаўчай улады нагадала, што ўведзеная раней забарона дзейнічае да 1 кастрычніка 2024 года. Калі парламент падтрымае ідэю, забарона можа быць уведзеная на ўвесь час, пакуль Беларусь і РФ лічацца дзяржавамі, што нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы.
Сейм Літвы ўвёў часовую забарону 22 верасня 2022 года. За папраўку прагаласавалі 113 дэпутатаў. Супраць ніхто не выступіў, устрымаліся чацвёра.
“Сёння не можа быць ніякіх сумненняў у тым, што мы мусім абараніць сваю інфармацыйную прастору”, — заявіў тады старшыня парламенцкага камітэта па культуры Вітаўтас Юозапайціс, аргументуючы неабходнасць прыняцця адпаведнай папраўкі.
Гэтае рашэнне Міністэрства інфармацыі Беларусі назвала жаданнем афіцыйнага Вільнюса “прыгнесці любое іншадумства” і “штучна абмежаваць доступ літоўскіх грамадзян да альтэрнатыўнай інфармацыі”.

- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


