Ваенпрам “у інтарэсах сілавых структур” правёў выпрабаванні модуля для скіду гранат з беспілотнікаў

10 красавіка, Позірк. Абароннае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” “распрацавала і паспяхова правяло” выпрабаванні модуля для скіду гранат з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), паведаміў 10 красавіка Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт (ДВПК).
Выпрабаванні “ўніфікаванага выбухова-стабілізуючага модуля” (УВСМ) праведзеныя на адным з палігонаў, выкарыстоўваліся ручныя аскепкавыя гранаты і ўдарныя БПЛА, удакладняе ведамства.
Падкрэсліваецца, што выпрабаванні праведзеныя “ў інтарэсах сілавых структур”.
У Дзяржваенпраме адзначылі, што”ў адрозненне ад функцыянавання ручных гранат са штатным запалам, УВСМ выклікае дэтанацыю ручных гранат за кошт інэрцыйнага ўдарнага механізму”.
Асаблівасцямі модуля, як заяўляе ГВПК, з’яўляюцца “прастата зборкі, у тым ліку і ў палявых (палігонных) умовах; бяспека пры службовым выкарыстанні; прымяненне ўдарнымі БПЛА з вышыні 50 метраў і больш; магчымасць яго ўстаноўкі ў корпус ручной гранаты”.
22 лютага Завод дакладнай электрамеханікі быў уключаны ў пакет санкцый, уведзеных Вялікабрытаніяй напярэдадні другой гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну.
Завод з’яўляецца кіруючай кампаніяй холдынгу “Высокадакладная электрамеханіка”. Паводле інфармацыі на сайце холдынгу, там вырабляюцца ракетнае ўзбраенне, авіяцыйныя бомбы малога калібра, мішэнныя комплексы, імітатары паветраных цэляў, мадэрнізаваныя ракетныя снарады, камбінаваныя навігацыйныя сістэмы і комплексы тэлеметрычнай апаратуры.


- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Часам нас называюць апазіцыяй — даводзіцца прасіць выкарыстоўваць правільныя словы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: У нас ёсць зносіны нават з людзьмі вакол Лукашэнкі, усе разумеюць, што сітуацыю трэба мяняцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+