Акадэмія кіравання прыдумае правілы для падвышэння “ўзроўню патрыятызму” ў дзяржорганах
13 красавіка, Позірк. У 2025 годзе Акадэмія кіравання павінна распрацаваць “правілы карпаратыўнай этыкі ў дзяржаўных органах”, якія сярод іншага мусяць утрымліваць механізмы “падвышэння ўзроўню грамадзянскасці і патрыятызму работнікаў”, вынікае з пастановы Савета міністраў № 271 ад 10 красавіка 2024 года.
Дакумент, апублікаваны 13 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, зацвярджае комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі да 2030 года.
Там замацаваныя заданні дзяржаўным органам і падпарадкаваным ураду арганізацыям, сталічнаму і абласным выканаўчым камітэтам. У прыватнасці, яны павінны будуць зрабіць захады па “ўмацаванні кадравага патэнцыялу галіны, рэгіёну ў адпаведнасці з прыярытэтнымі кірункамі сацыяльна-эканамічнага развіцця”.
Адміністрацыі прэзідэнта належыць прыдумаць, як удасканаліць кантрактную форму найму “ў мэтах матывацыі работнікаў да працяглых працоўных стасункаў”.
Белстату даручана прааналізаваць “колькасны і якасны склад кадраў дзяржаўнай грамадзянскай службы”.
У 2026 годзе плануецца вывучыць “сусветны досвед прымянення інстытута ратацыі” на дзяржслужбе і выпрацаваць адпаведныя прапановы для Беларусі.
Міністэрству інфармацыі, Белтэлерадыёкампаніі і мясцовым органам улады даручана заняцца “папулярызацыяй прафесій, найбольш запатрабаваных на рынку працы”.
Да “фармавання замовы на падрыхтоўку кадраў” плануецца больш прыцягваць прыватныя арганізацыі.
Мінбудархітэктуры, Мінсельгасхарч, аблвыканкамы і “Беларусбанк” павінны “прапрацаваць пытанні” аб выдачы па-за чаргой ільготных крэдытаў: накіраваным у сельскую мясцовасць маладым кадрам — на ўзвядзенне або куплю свайго жытла, сельгасарганізацыям — на будоўлю або набыццё памяшканняў, якія стануць арэндным жыллём для маладых спецыялістаў.
Шэраг міністэрстваў — фінансаў, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны — павінен прадумаць механізм “зніжэння дысбалансу” ў аплаце працы работнікаў рэальнага сектара эканомікі і бюджэтных арганізацый. Гэта павінна быць зроблена за кошт “павелічэння базавай стаўкі для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый”, а таксама “ўдасканалення падыходаў да павелічэння памераў надбаўкі за стаж працы”.
Улады мяркуюць, што развіццё сістэмы сацабароны дзяржслужачых умацуе “ролю і прэстыж дзяржаўнай службы ў грамадстве”, забяспечыць “стабільнасць дзяржапарату”.
Гл. таксама:
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства