Прапагандыст Гігін фактычна ўвязаў права называцца беларусам з падтрымкай курсу рэжыму Лукашэнкі

13 красавіка, Позірк. Крытыкі дзейнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не могуць лічыцца беларусамі, вынікае з заявы гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, старшыні таварыства “Веды”, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Гігіна 12 красавіка ў эфіры праграмы “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь 1”.
Прапагандыст назваў дасягненнямі апошніх гадоў збудаванне АЭС, палёт у космас, размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі, а таксама “развіццё сацыяльнай сферы і культуры”.
“Яны ж, тыя, што ўцяклі, часта кажуць, што гэта яны з’яўляюцца захавальнікамі [гістарычнай спадчыны], — сказаў ён. — Глядзіце, што яны аплёўваюць, гэта ж не толькі палёт у космас. Колькі бруду выліта на наша дасягненне — [музычны фестываль] “Славянскі базар”. Уся Беларусь [яго] ведае, уся Беларусь ганарыцца гэтым. Колькі выліта на памяць пра Вялікую Айчынную вайну, што дорага кожнаму беларусу. <…> Яны нашу справу пра расследаванне генацыду беларускага народа крытыкуюць, ім не падабаецца, нельга так казаць. Усіх герояў нашых трэба пусціць пад адхон… Хто радзіме здрадзіў, вось там будзе паэт. А Аркадзь Куляшоў, памяць пра бацьку Міная — ім гэта ўсё не трэба. Дык мы будзем дзівіцца, што яны не цешацца палёту ў космас? Гэта ў іх усё ўкладаецца ў адзін шэраг”.
Паводле слоў Гігіна, “людзі, якія ўсю гэтую брыдоту, жоўць вылілі, <…> не беларусы”: “Тое, што наша дзяржава для такіх людзей абмежавала доступ да консульскіх паслуг, тое, што заўтра яны страцяць наш пашпарт, — гэта ім пакаранне ”.
“Наша грамадства, мярзотнікі, вас адрынае, вы — не беларусы. Вы можаце колькі заўгодна крычаць свой там экстрэмісцкі лозунг, дзе ёсць слова Беларусь (верагодна, гаворка пра лозунг дэмакратычнай грамадскасці “Жыве Беларусь!”. — “Позірк”.), <…> хоць 150 разоў яго паўтарыце, вы — не беларусы. Гэта ўжо на вас кляймо, пячатка. Мы вас назад не чакаем. Усё, грамадства вас адрынула. Што вы будзеце крычаць, што нейкія падзаборныя маргіналы дзе-небудзь у Амерыцы, Акіяніі, Аўстраліі ці яшчэ недзе. Вы — не частка нашага грамадства, вы — не частка нашай нацыі”, — заявіў прапагандыст.
Адметна, што Гігін, які разважае пра прыналежнасць тых ці іншых людзей да беларускай нацыі, мяркуючы з яго ранейшых публікацый і заяў, з’яўляецца прыхільнікам канцэпцыі заходнерусізму, якая адмаўляе існаванне беларусаў як асобнай этнічнай групы, лічачы іх часткай “агульнарускага народа”.
Аналагічнай шавінісцкай канцэпцыі “трыадзінага рускага народа”, прадстаўленага рускімі, беларусамі і ўкраінцамі, прытрымліваецца, напрыклад, Уладзімір Пуцін. Яго погляды ў гэтым пытанні шмат у чым сталі прычынай развязанай 24 лютага 2024 года Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка