Прэм’еры Беларусі і РФ абмяркуюць эканамічную супрацу 15 красавіка ў Маскве
15 красавіка, Позірк. “Актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” плануюць абмеркаваць 15 красавіка ў Маскве кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і яго расійскі калега Міхаіл Мішусцін таксама маюць намер разгледзець “ход рэалізацыі буйных сумесных праектаў у фінансавай, прамысловай, энергетычнай, транспартнай, сельскагаспадарчай, лічбавай і культурна-гуманітарнай сферах”, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.
Сустрэчу прэм’ераў 11 красавіка анансаваў Аляксандр Лукашэнка. Перад перамовамі з расійскім Уладзімірам Пуціным ён паведаміў журналістам, што збіраецца абмеркаваць з тым “звычайныя пытанні”, а таксама “прысвяціць пэўны час пытанням эканомікі”. “Таму што ў бліжэйшы час сустрэнуцца нашы прэм’еры, мы павінны ім крыху дапамагчы”, — заявіў Лукашэнка.
На наступны дзень ён сказаў журналістам, што эканамічную тэматыку яны з Пуціным “доўга не абмяркоўвалі”. “Дамовіліся, што 15 красавіка сустрэнуцца прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі і прымуць неабходныя рашэнні па існых трох-чатырох пытаннях у эканоміцы, — апісаў ён сутнасць перамоў кіраўнікоў урадаў. — Каб рухацца далей па імпартазамяшчэнні, па руху да роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання і людзей. Прэм’ер-міністры гэта абмяркуюць у дэталях. Таму мы асабліва не паглыбляліся ў гэтыя пытанні”.
29 сакавіка на анлайн-пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па маніторынгу паставак у РФ амбасадар Беларусі Дзмітрый Круты адзначыў, што тэмпы росту экспарту прадукцыі шэрага айчынных прадпрыемстваў у Расію знізіліся ў студзені — лютым 2024 года.
Паводле яго слоў, на зніжэнне тэмпаў безумоўна “ўплывае паслабленне курсу расійскага рубля”, аднак экспартныя заданні, “на жаль, ставяцца не ў фізічных аб’ёмах”.
13 лютага на аналагічным пасяджэнні Круты заявіў, што экспарт тавараў у Расію ў 2023 годзе павялічыўся на 9,1%, “без уліку нафты, нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў” — на 7,9% “пры заданні” 6,5%.
Паводле слоў дыпламата, агульны аб’ём таварных паставак у Расію склаў “гістарычныя 25 млрд долараў”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка