У Бераставіцкім раёне мужчына скраў у суседа па лецішчы 230 кг капусты, частку скарміў жывёле
5 лістапада, Позірку. “Праваахоўнікі ўстанавілі зламысніка” — так пачынаецца паведамленне УУС Гродзенскага аблвыканкама аб ідэнтыфікацыі грамадзяніна, які ўкраў гародніну ў Бераставіцкім раёне.
Адзначаецца, што ў мясцовы РАУС звярнуўся 36-гадовы жыхар Гродна з заявай аб “крадзяжы ўраджаю”. “У мужчыны ёсць свой дачны ўчастак у вёсцы Глебавічы. Там ён вырошчвае бульбу і капусту”, — гаворыцца ў паведамленні.
“27 кастрычніка грамадзянін прыехаў на ўчастак, каб сабраць ураджай. Аднак ён заўважыў, што за час яго адсутнасці гэта зрабіў нехта іншы. Агулам у пацярпелага скралі звыш 230 кілаграмаў капусты”, — адзначылі ва УУС.
Заяўляецца, што пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў “сышчыкі крымінальнага вышуку Бераставіцкага РАУС устанавілі падазраванага ў здзяйсненні дадзенага злачынства”.
“Ім аказаўся 52-гадовы сусед пацярпелага. Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што выносіў капусту на працягу некалькіх дзён. Штосці прадаў, а штосьці выкарыстаў для кармлення жывёлы”, — адзначаецца ў рэлізе.
Падкрэсліваецца, што да падазраванага “сышчыкаў” прывяла “сцяжынка, якую ён пратаптаў, калі здзяйсняў крадзеж”.
Аб ўзбуджэнні якой-небудзь справы не паведамляецца.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



