Ціханоўская заклікала кіраўніцтва парламента Канады зладзіць слуханні па Беларусі

16 красавіка, Позірк. Зладзіць слуханні па Беларусі заклікала кіраўніцтва парламента Канады дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Сустрэчы са спікерам Палаты абшчын Грэгам Фергюсам, спікерам Сената Рэймон Ганье, прадстаўнікамі парламенцкай апазіцыі і групы “За дэмакратычную Беларусь” адбыліся 15 красавіка ў рамках другога візіту Ціханоўскай у Канаду.
Падчас сустрэч палітык заклікала канадскіх партнёраў далучацца да “групы сяброў Беларусі”; стаць сімвалічнымі хроснымі для палітвязняў; сустракацца з прадстаўнікамі дыяспары для вырашэння пытанняў легалізацыі; наведаць Вільнюс і Варшаву, каб сустрэцца з былымі палітвязнямі, праваабаронцамі і медыя; арганізаваць дні салідарнасці з Беларуссю.
На сустрэчах таксама абмяркоўваліся ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі, сітуацыя з палітвязнямі, санкцыі, падтрымка рэпрэсаваных і незалежных медыя, прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці, праблемы беларускай дыяспары ў Канадзе.
Ціханоўская папрасіла парламентарыяў падтрымаць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў парламенцкіх асамблеях АБСЕ І НАТО.
Паведамляецца, што палітык таксама сустрэлася з лідарамі Кансерватыўнай партыі — прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў у “ценявым урадзе” (сфармаваны апазіцыяй кабінет міністраў, гатовы ўзначаліць краіну ў выпадку палітычнай перамогі).
Ціханоўская наведвала Канаду 14–15 красавіка. Адбыліся яе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо і міністрам замежных спраў Мелані Жолі. Канада абвясціла пра ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Упершыню палітык здзейсніла візіт у гэтую краіну ў лістападзе 2022 года. Тады Атава таксама ўвяла новыя абмежавальныя меры.

Ціханоўская вітае новыя санкцыі ЗША і Канады супраць рэжыму Лукашэнкі
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка