Ціханоўская вітае новыя санкцыі ЗША і Канады супраць рэжыму Лукашэнкі

16 красавіка, Позірк. “Я вітаю <…> скаардынаваныя дзеянні ЗША і Канады супраць беларускага рэжыму, cкіраваныя на яго прадпрыемствы і індывідуальных асоб, якія маюць дачыненне да ўхілення ад санкцый і парушэнняў правоў чалавека”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
“Рэжым павінен быць прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы супраць беларусаў і падтрымку вайны Расіі супраць Украіны”, — дадала палітык.
15 красавіка стала вядома, што ўрад Канады ўвёў абмежавальныя меры супраць 21 грамадзяніна Беларусі. Гаворка пра асоб, якія “маюць дачыненне ці саўдзельнікалі ў адвольных арыштах і затрыманнях, жорсткасці, запалохванні і празмерным ужыванні сілы ў дачыненні да беларусаў, што пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама жорсткім абыходжанні з імі пасля таго, як яны былі асуджаныя паводле ілжывых абвінавачванняў і зняволеныя”.
У той жа дзень пра пашырэнне санкцыйнага спісу абвясцілі ЗША. Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў гэтай краіны ўвяло абмежавальныя меры супраць 12 юрыдычных і 10 фізічных асоб у адказ “на фальсіфікацыю выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года” і падтрымку Лукашэнкам “незаконнага поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка


