Лукашэнка заявіў, што без вырашэння кадравай праблемы на вёсцы “эканомікі не будзе”
16 красавіка, Позірк. “Сістэмаўтваральнай праблемай” аграпрамысловага комплексу назваў кадравы дэфіцыт Аляксандр Лукашэнка падчас праведзенай 16 красавіка нарады аб развіцці і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, прычынамі адтоку моладзі пасля абавязковай пяцігадовай адпрацоўкі, нягледзячы на “льготныя крэдыты і даплаты, даступнае жыллё”, з’яўляюцца “ўмовы працы, невысокая якасць сельскаго асяроддзя, самарэалізацыя, заробак”.
“Рашэнне кадравай праблемы немагчымае без стварэння належных умоў на вёсцы. Медыцынская дапамога, транспартнае, гандлёвае, бытавое абслугоўванне. А для моладзі — інтэрнэт і яшчэ нешта”, — заявіў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што акрамя адміністрацыйных мер у кожнай гаспадаркі павінна быць “свая дадатковая сістэма замацавання кадраў”: “Думайце, чым прыцягнуць і ўтрымаць моладзь — ад жылля да ўзорна-паказальных умоў працы, культурнай сферы, аховы здароўя на вёсцы. Калі не вырашым праблему кадраў у сельскай гаспадарцы — і эканомікі не будзе”.
Пры гэтым ён абяцаў “разгледзець пытанне” такога “фактару страты кадраў”, як залік тэрміну службы ў войску ў тэрмін абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні”.
Тыднем раней, 9 красавіка, на нарадзе аб развіцці прамысловасці Лукашэнка прапаноўваў сярод іншага папоўніць дэфіцыт кадраў за кошт “патрыятычна настроеных” пенсіянераў.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, якія прааналізаваў “Позірк”, у лютым 2024 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 132,9 тыс. чалавек — на 0,09% больш (+3,8 тыс.), чым у студзені, і на 39,5 тыс. менш, чым у лютым 2023-га (-0,95%).
У сферы транспарту і лагістыкі колькасць работнікаў зменшылася з 281,9 да 274,4 тыс., сельскай гаспадаркі — з 362 да 350,1 тыс., будаўніцтве — з 253,9 да 245,5 тыс., аптовым і рознічным гандлі — з 600,6 да 593,3 тыс., грамадскім харчаванні — з 72,8 да 69,5 тыс., сферы інфармацыі і сувязі — са 137,9 да 122,7 тыс., у адукацыі — з 436,8 да 431,7 тыс.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+