Мінск 17:37

Долар і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 красавіка

Крыніца: pixabay.com

17 красавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 красавіка.

Курс долара вырас да 3,2809 рубля (+0,0055, +0,17%), юаня — да 4,523 рубля за 10 (+0,0222, +0,49%).

Еўра завяршыў сесію на ўчорашнім узроўні — 3,49 рубля.

Расійскі рубель патаннеў да 3,4771 рубля за 100 (-0,0075, -0,22%).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 красавіка) курс долара вырас на 0,29% (з 3,2544 да 3,2640), юаня — на 0,19% (з 4,4814 да 4,4900 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,79% (з 3,5185 да 3,4907 за 100), еўра — на 0,74% (з 3,526 да 3,5).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: