Мінск 09:16

Ваенныя вадалазы трэніраваліся ў разведцы прыбярэжнай тэрыторыі — Мінабароны

Фота: прэс-служба Мінабароны

18 красавіка, Позірк. Разведвальна-вадалазнае падраздзяленне 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады правяло трэніроўку па ўваходзе ў тэхніку і эвакуацыі экіпажа, якая затанула, паведамляе 18 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны.

Ваенныя вадалазы ажыццявілі “інжынерную разведку прыбярэжнай тэрыторыі”, падрыхтоўку да пераадолення воднай перашкоды, выйшлі “па азімуце на супрацьлеглы бераг і праверылі берагі аж да зрэзу вады”.

17 красавіка ваеннае ведамства паведаміла аб “паэтапным звальненні” ваеннаабавязаных, прызваных для праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл.

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ў УС — начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалогіі Леанід Касінскі адзначыў, што “падводзіць вынікі праверкі боегатоўнасці пакуль рана”.

У ходзе праверкі боегатоўнасці, дадаў ён, “войскі апрабавалі новыя спосабы прымянення ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі”.

Праверка боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей праходзіла з 11 сакавіка.

Падзяліцца: