Мінск 23:45

Ціханоўская чакае супрацы з новай кіраўніцай МЗС Латвіі Байбай Бражэ

Новы міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ
Фота: МЗС Латвіі / Laura Celmiņa

19 красавіка, Позірк. Байба Бражэ прыходзіць на пасаду міністра замежных спраў Латвіі з “бясцэннай праніклівасцю і назапашанымі ведамі”, адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы чыноўніцу з зацвярджэннем на гэтую пазіцыю.

“Я з нецярпеннем чакаю магчымасці супрацоўнічаць з ёй, паколькі Латвія з’яўляецца адным з нашых самых блізкіх сяброў і саюзнікаў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

19 красавіка Сойм Латвіі зацвердзіў прафесійнага дыпламата, былую намесніцу генеральнага сакратара НАТО Байбу Бражэ на пасадзе кіраўніка МЗС.

Апошні раз Ціханоўская наведвала Латвію ў лістападзе 2023 года. Тады адбыліся яе сустрэча з прэзідэнтам гэтай балтыйскай дзяржавы Эдгарсам Рынкевічсам, які да абрання ў траўні таго ж года ўзначальваў МЗС.

Падзяліцца: