Ціханоўская чакае супрацы з новай кіраўніцай МЗС Латвіі Байбай Бражэ

19 красавіка, Позірк. Байба Бражэ прыходзіць на пасаду міністра замежных спраў Латвіі з “бясцэннай праніклівасцю і назапашанымі ведамі”, адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы чыноўніцу з зацвярджэннем на гэтую пазіцыю.
“Я з нецярпеннем чакаю магчымасці супрацоўнічаць з ёй, паколькі Латвія з’яўляецца адным з нашых самых блізкіх сяброў і саюзнікаў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
19 красавіка Сойм Латвіі зацвердзіў прафесійнага дыпламата, былую намесніцу генеральнага сакратара НАТО Байбу Бражэ на пасадзе кіраўніка МЗС.
Апошні раз Ціханоўская наведвала Латвію ў лістападзе 2023 года. Тады адбыліся яе сустрэча з прэзідэнтам гэтай балтыйскай дзяржавы Эдгарсам Рынкевічсам, які да абрання ў траўні таго ж года ўзначальваў МЗС.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


