Ухвалены праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па падвышэнні бяспекі БелАЭС

20 красавіка, Позірк. Ухвалены праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Падвышэнне бяспекі, надзейнасці і эфектыўнасці атамнай электрастанцыі на пачатковым этапе яе эксплуатацыі”, вынікае з пастановы Савета міністраў № 296 ад 19 красавіка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 20 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, рашэнне прынятае на падставе прапаноў урадавай камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва, замацаваных у пратаколе ад 21 сакавіка.
Каардынаваць і кантраляваць рэалізацыю праекта даручана Міністэрству энергетыкі.
У пастанове не канкрэтызавана, хто дасць Беларусі міжнародную тэхнічную дапамогу. Зыходзячы з папярэдніх дакументаў падобнага зместу, можна меркаваць, што гаворка пра дапамогу з боку Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
Збудаванне Беларускай АЭС завяршылася ўвосені 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Улады разглядаюць магчымасць павялічыць магутнасць БелАЭС за кошт будаўніцтва дадатковых блокаў або пабудаваць другую атамную станцыю.
Цэны на паліва для БелАЭС будзе ўзгадняць "Расатам" — законапраект
Беларусь павінна пачаць пагашаць расійскі крэдыт на будаўніцтва АЭС
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



