Цэны на паліва для БелАЭС будзе ўзгадняць “Расатам” — законапраект

17 красавіка, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) прыняла 17 красавіка ў адным чытанні праект закона “Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года”.
Прэс-служба ПП НС адзначае, што, згодна з дакументам, цэны на ядзернае паліва і ўмовы яго пастаўкі ўзгадняюцца Міністэрствам энергетыкі Беларусі і расійскай дзяржкарпарацыяй па атамнай энергіі “Расатам”. Цэны замацоўваюцца ў двухбаковых дагаворах ўпаўнаважанымі кампетэнтнымі органамі.
Пратаколам прадугледжваецца, што ў перыяд эксплуатацыі БелАЭС бакі забяспечваюць фарміраванне і сумеснае выкарыстанне абсталявання, вузлоў і запасных частак з вытворчых запасаў, якія выкарыстоўваюцца на атамных станцыях у Беларусі і Расіі.
Падпісанне пратакола “выклікана неабходнасцю ўрэгулявання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне эксплуатацыі Беларускай АЭС”, адзначае ў паведамленні ПП НС.
Збудаванне Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



