Мінск 18:27

Па выніках васьмі месяцаў Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыі

Ілюстрацыйнае фота: Shelley Pauls / unsplash.com

6 кастрычніка, Позірк. Па выніках студзеня — жніўня 2026 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе павялічылася на 2,1% (тут і далей у гадавым вымярэнні), сведчаць звесткі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У Беларусі сельгасвытворчасць вырасла на 6,5%, Кыргызстане — на 6,4%, Казахстане — на 5,2%, Расіі — на 1,2%; даныя па Арменіі падаюцца адзін раз у квартал.

Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — жніўні 2026 года ў бягучых цэнах склала 25,5 млрд. рублёў — у супастаўных цэнах на 6,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га.

У студзені вытворчасць у бягучых цэнах склала 1 млрд. 935,5 млн. рублёў (+3,5%), студзені — лютым — 3 млрд. 631,2 млн. (+2,6%), студзені — сакавіку — 5 млрд. 546,1 млн. (+2,6%), студзені — красавіку — 7,6 млрд. (+2,9%), студзені — траўні — 10,5 млрд. (+4,3%), студзені — чэрвені — 13,6 млрд. (+4,7%), студзені — ліпені — 18,8 млрд (+12,9%).

У 2025 годзе сельгасвытворчасць павялічылася на 0,2% (годам раней было +3,4%).

Падзяліцца: