На Гомельскім хімзаводзе здарылася ўцечка аміяку — наступствы ліквідаваныя, заяўляе МНС

6 кастрычніка, Позірк. На тэрыторыі Гомельскага хімічнага завода ўначы 6 кастрычніка здарылася ўцечка каля 50 кг аміяку, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Уцечка здарылася на адкрытай пляцоўцы склада, — адзначае ведамства. — Ратавальнікі спынілі выхад рэчыва шляхам перакрыцця засаўкі”.
“Работнікамі МНС і персаналам аб’екта праведзеныя работы па асаджэнні пароў і нейтралізацыі аміяку. Пасля правядзення замераў перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў аміяку ў паветры не зафіксавана”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працавала 13 адзінак тэхнікі і 46 работнікаў МНС.
Паводле інфармацыі міністэрства, пацярпелых няма. Спецыялісты высвятляюць прычыну інцыдэнту. Адзначаецца, што “арганізаваная работа Гомельскай гарадской камісіі па надзвычайных сітуацыях”.
Гомельскі хімзавод — найбуйнейшы ў краіне вытворца фосфаразмяшчальных мінеральных угнаенняў. Завод выпускае амафос, аманізаваны суперфасфат, а таксама комплексныя азотна-фосфарныя (NP) і азотна-фосфарна-калійныя (NPK) угнаенні.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



