Дацэнт аграрнай ВНУ асуджаны на 2,5 года абмежавання волі за два хабары па 70 рублёў

6 кастрычніка, Позірк. Дацэнт кафедры адной з аграрных ВНУ Беларусі асуджаны на 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару), паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
45-гадовы выкладчык таксама аштрафаваны на 300 базавых велічынь (13,5 тыс. рублёў) і на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкладчыцкай дзейнасцю і выкананнем юрыдычна значных дзеянняў.
Згодна з абвінавачаннем, у траўні 2026 года фігурант арганізаваў “бесперашкодную здачу іспыту для дзвюх студэнтак завочнай формы атрымання адукацыі па дысцыпліне, якую вёў”. За здавальняльныя адзнакі мужчына запатрабаваў па 70 рублёў з кожнай. У дзень здачы іспыту студэнткі перадалі дацэнту свае заліковыя кніжкі з укладзенымі ў іх грашыма — агулам 140 рублёў.
Адзначаецца, што фактычна экзамен дзяўчыны не здавалі, “а атрыманыя матэрыяльныя каштоўнасці выкладчык прыняў выключна ў сувязі з пасадавым становішчам, якое ён займаў, за дзеянні ў інтарэсах хабарнікаў”.
На судзе выкладчык цалкам прызнаў віну і “раскаяўся ў здзейсненым”.
У публікацыі згаданая пракуратура Горацкага раёна (Магілёўская вобласць), з чаго можна зрабіць выснову, што гаворка пра Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію ў Горках.
Прыгавор не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
1 чэрвеня Генпракуратура паведаміла, што дэкан аднаго з факультэтаў аграрнай ВНУ (не называлася, аднак, верагодна, гаворка таксама ішла пра акадэмію ў Горках) прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваны на 500 базавых велічынь (22,5 тыс. рублёў) паводле ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
За першыя шэсць месяцаў 2026 года на 12,5% павялічылася колькасць асуджаных за карупцыйныя злачынствы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, вынікае са статыстыкі Вярхоўнага суда. Агулам за гэты перыяд за карупцыю асуджана 342 чалавекі (у студзені — чэрвені 2025 года — 304).
Часцей за ўсё прыгаворы выносіліся па справах аб хабарах (арт. 430 КК) — 150 (93), за атрыманне хабару асуджаны 21 чалавек (12).
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За больш як 30 гадоў карупцыя так і не была пераможаная.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дзевяць месяцаў беларускія санаторыі наведала каля 200 тыс. замежнікаў, пераважна з РФМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУлетку 2026 года санаторый у Друскінінкаі, які належыць Беларусі, быў загружаны амаль на 100%, у Юрмале — не працаваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



