Беларусь павінна пачаць пагашаць расійскі крэдыт на будаўніцтва АЭС

1 красавіка, Позірк. Беларусь павінна пачаць пагашаць расійскі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад Астраўцом (Гродзенская вобласць).
Летась улады РФ перанеслі тэрмін пачатку пагашэння асноўнага доўгу з 1 красавіка 2023-га на 1 красавіка 2024-га. Акрамя таго, валюта плацяжоў была зменена з долараў на расійскія рублі.
Беларусь абавязалася вярнуць запазычаныя сродкі 30 роўнымі долямі, выплаты павінны здзяйсняцца кожныя паўгода.
Дзяржкарпарацыя “Расатам” — генеральны праекціроўшчык і генпадрадчык збудавання аб’екта — раней ацаніла, што на БелАЭС было выдаткавана 5,36 млрд долараў.
У 2020 годзе Масква дазволіла Мінску карыстацца крэдытнымі сродкамі да канца 2022 года і не пачынаць пагашаць доўг да 1 красавіка 2023 года. Тады ж плаваючая працэнтная стаўку па крэдыце была заменена на фіксаваную — 3, 3%.
Збудаванне БелАЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Улады разглядаюць магчымасць павялічыць магутнасць БелАЭС за кошт будаўніцтва дадатковых блокаў або пабудаваць другую атамную станцыю.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка