Замежным грамадзянам выдадзена каля 2 тыс. беларускіх электронных віз — НЦЭП

21 кастрычніка, Позірк. Каля дзвюх тысяч беларускіх электронных віз атрымалі замежныя грамадзяне за мінулыя паўтара года пасля іх увядзення. Такую лічбу прывяла на брыфінгу 21 кастрычніка начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭП) Святлана Караневіч.
Даведка “Позірку”: Электронныя візы былі ўведзеныя ў Беларусі 20 сакавіка 2025 года для грамадзян 67 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канады, дзяржаў ЕС, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Вялікабрытаніі і іншых (поўны спіс даступны на сайце МЗС). 14 верасня ў пералік уключаная Індыя.
Паводле слоў Караневіч, на адзіным партале электронных паслуг “Е-Паслуга“ дзейнічае 904 электронныя сэрвісы. За 9 месяцаў 2026 года нададзена больш за 170 млн электронных паслуг, што супастаўна з аналагічным паказчыкам за ўвесь 2025 год (173 млн).
Рост папулярнасці партала прадстаўнік НЦЭП звязала са з’яўленнем сёлета новых паслуг, якія раней былі аналагавымі і для іх атрымання быў неабходны асабісты зварот у адпаведныя арганізацыі з фізічнай прысутнасцю.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗамежным грамадзянам выдадзена каля 2 тыс. беларускіх электронных віз — НЦЭП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаВераснёўская інфляцыя ў Беларусі была вышэй, чым у Расіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДзевяць банкаў увялі новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 120,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


