Беларусь абмежавала выплату прыбытку і дывідэндаў асобам з “недружалюбных дзяржаў”
23 красавіка, Позірк. Для асоб з “недружалюбных дзяржаў”, якія ў той ці іншай меры валодаюць беларускімі кампаніямі, да канца 2025 года ўведзена абмежаванне на выплату прыбытку і дывідэндаў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 299 ад 19 красавіка.
Дакумент, апублікаваны 23 красавіка на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале, вызначае максімальную суму, якая можа быць выплачана за год у агульнай складанасці ўсім замежным уласнікам адной зарэгістраванай у Беларусі юрыдычнай асобы — 80 тыс. базавых велічынь (цяпер — 3,2 млн рублёў, або 981 тыс. долараў).
Сталічны і абласныя выканкамы могуць зняць гэтае абмежаванне на просьбу замежных уласнікаў у тых кампаніях, якія адпавядаюць шэрагу крытэрыяў. Напрыклад, сума прыбытку і дывідэндаў, на выплату якой запрошваецца дазвол, не павінна перавышаць 50% “сярэдняга аб’ёму прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове за пяць гадоў” (не тычыцца асобных рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій). Пры гэтым гадавое скарачэнне штата не павінна перавышаць 30%, у прадпрыемства не павінна быць чыстых стратаў за папярэдні год, запазычанасці па крэдытах, пазыках, падатках, заробку ды інш.
У пастанове нагадваецца, што ў пералік замежных дзяржаў, што здзяйсняюць “недружалюбныя дзеянні” ў дачыненні да Беларусі, яе грамадзян і арганізацый, уваходзяць Аўстралія, Албанія, Вялікабрытанія, ЗША, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Швейцарыя, а таксама ўсе краіны Еўрасаюза.
Варта адзначыць, што ў верасні 2023 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 285 усталяваў асаблівы парадак атрымання асобамі з “недружалюбных дзяржаў” прыбытку і дывідэндаў. Для выплат такім удзельнікам юрыдычныя асобы павінны былі адкрыць у банках Беларусі адмысловыя рахункі (рахункі рэзідэнтаў).
Пералічаныя на іх сродкі было дазволена выкарыстоўваць толькі для фінансавання інвестпраектаў у Беларусі, пагашэння запазычанасці па асобных крэдытах банкаў, размяшчэння безадзыўных укладаў на тэрмін не менш за год, іншыя мэты, “ўзгодненыя ўрадам з кіраўніком дзяржавы”.
У ліпені 2022 года ўрад зацвердзіў спіс беларускіх юрыдычных асоб з уласнікамі з “недружалюбных дзяржаў”, якім забаронена адчужаць свае долі (акцыі) у статутных фондах. Першапачаткова ў ім фігуравала 190 суб’ектаў гаспадарання з капіталам з Аўстрыі, Балгарыі, Брытанскіх Віргінскіх Астравоў, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі. Пазней спіс прадпрыемстваў неаднаразова мяняўся.
На падставе рашэння Савета міністраў, з красавіка 2024 года і да канца 2026-га для арганізацый з “недружалюбных дзяржаў”, якія вядуць дзейнасць у Беларусі не праз сталае прадстаўніцтва, усталяваны падатак на даход у памеры 25%. Да гэтага адпаведная стаўка складала 15% (за выключэннем асобных выпадкаў).
У сярэдзіне сакавіка Лукашэнка санкцыянаваў спрошчанае адчужэнне маёмасці асоб з “недружалюбных дзяржаў”.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства