Пракуратура Гродзенскай вобласці паведаміла пра факты парушэння правоў дзяцей
25 красавіка, Позірк. Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла шэраг парушэнняў у сістэме абароны правоў дзяцей, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што ў 2023 годзе ў вобласці зменшылася колькасць дзяцей, бацькі якіх былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Разам з тым вынікі праверкі паказалі, што “ўпаўнаважаныя органы і арганізацыі не заўсёды прымалі меры да ўсебаковай ацэнкі становішча дзяцей у сем’ях”.
У шэрагу раёнаў “выяўленыя недахопы і хібы, звязаныя з прыняццем неабгрунтаваных рашэнняў аб адсутнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей”.
Да прыкладу, у студзені 2024 года ў аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама паступіла інфармацыя з тэрытарыяльнага РАУС аб тым, што маці чатырохгадовага дзіцяці “знаходзіцца па месцы жыхарства ў п’яным выглядзе”. Па выніках сацыяльнага расследавання, праведзенага супрацоўнікамі дзіцячага садка №2 Астраўца, дзіця не было прызнанае тое, якое знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СНС). Пры гэтым у сакавіку 2024 года пракурорскія работнікі ўстанавілі, што жанчына сістэматычна ўжывае спіртныя напоі. Цяпер вырашаецца пытанне аб прызнанні дзіцяці ў СНС.
Пракуратура адзначае, што ў шэрагу выпадкаў дзяцей з сям’і даводзілася адбіраць экстранна, бо ўпаўнаважаныя органы своечасова не прынялі адэкватных мер да абароны правоў дзяцей.
У прыватнасці, у Ленінскім раёне Гродна пецярых дзяцей у чэрвені 2023 года забралі з сям’і, затым вярнулі. Аднак дзеці пражылі дома каля месяца, бо быў “зарэгістраваны чарговы факт, які паказаў на пагрозу іх жыццю і здароўю”. Органы апекі экстранна забралі дзяцей і звярнуліся ў суд аб пазбаўленні іх маці і бацькі бацькоўскіх правоў.
Розныя дзяржорганы і пракуратура актывізавалі працу па выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС, пасля трагедыі, якая здарылася ў Оршы (Віцебская вобласць). Увечары 14 лютага ў кватэры аднаго з дамоў былі выяўленыя целы чатырох дзяцей з прыкметамі задушэння. Следчы камітэт паведаміў, што да здарэння можа быць датычная 36-гадовая маці дзяцей, яе затрымалі. Была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт.139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)).
16 лютага жанчына памерла ў бальніцы. Падрабязнасці невядомыя.
У сям’і выхоўвалася шасцёра дзяцей, усе яны былі прызнаныя ў СНС. Пракуратура паведаміла, што дасць прынцыповую прававую ацэнку ўсім адказным службам у частцы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у гэтай сям’і.
Сістэма дзяржаўнай абароны і кантролю над дзецьмі ў Беларусі ўспрымаецца грамадскасцю неадназначна. У сувязі з забойствам бацькамі свайго трохгадовага дзіцяці ў Слуцку (Мінская вобласць) у кастрычніку 2023 года была распачатая крымінальная справа супраць службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла прафілактыка сямейнага недабрабыту. Бацьку дзіцяці Аляксандру Таратуце вынеслі смяротны прысуд, маці Анастасія Таратута прыгаворана да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Бацькі сістэматычна катавалі дзіця, але сям’я не была прызнанай такой, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У снежні 2023 года былі зменены падыходы да прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС. У прыватнасці, гэта закранула дзяцей у сем’ях, дзе абодва бацькі афіцыйна не працаўладкаваныя.
У СНС маюць права ўключыць на падставе палітычнага пераследу: калі бацька быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за “прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі “(арт. 19.10 КаАП); “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць” (19.11); “незаконны выраб і (або) распаўсюд методык альбо іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў” (19.12).
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа адзін дзень Мінгарсуд разгледзіць пяць пазоваў аб ліквідацыі спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУлады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бяспекі ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаТаццяна Шчытцова: Мірны пратэст 2020 года мае філасофскае значэннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка