Міністр абароны Хрэнін адправіўся ў Кітай
26 кастрычніка, Позірк. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін 26 кастрычніка накіраваўся з афіцыйным візітам у Кітай, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
“Падчас візіту адбудуцца перамовы з членам палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Мінабароны, Хрэнін наведае навучальныя ўстановы і вайсковыя часці кітайскай арміі, а таксама прыме ўдзел у 10-м Сяншанскім форуме па бяспецы. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.
Запрашэнне наведаць Кітай сёлета ў сярэдзіне жніўня Хрэніну перадаў міністр абароны КНР Лі Шанфу, які знаходзіўся ў Беларусі з візітам. Неўзабаве пасля гэтай паездкі кітайскі чыноўнік знік з публічнай прасторы, нядаўна з’явілася пацверджаная інфармацыя пра тое, што ён адхілены ад пасады.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


