Лёгкаатлетка Ціманоўская заваявала алімпійскую ліцэнзію ў складзе зборнай Польшчы
5 траўня, Позірк. Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
Ліцэнзію спартсменцы прынёс забег 5 траўня ў складзе эстафеты 4×100 м на чэмпіянаце свету, які праходзіць на Багамскіх астравах. Польская жаночая чацвёрка прабілася ў гэтай дысцыпліне ў фінал.
Ціманоўская, якая ўваходзіла ў беларускую зборную, атрымала шырокую вядомасць пасля скандалу на Алімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа. Трэнерскі склад запатрабаваў ад яе выступіць у дысцыпліне, якая разыходзілася з яе профілем. Ціманоўская адмовілася і вынесла праблему на публіку. Шырокай грамадскасці стала вядома пра канфлікт спартсменкі з намеснікам дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Артурам Шумаком і галоўным трэнерам па лёгкай атлетыцы Юрыем Майсевічам.
1 жніўня 2021 года Ціманоўскую спрабавалі прымусова адправіць на радзіму, аднак у аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу ў паліцыю. З Японіі яна вылецела ў Аўстрыю, а затым у Польшчу, дзе пражывае цяпер.
28 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў акт аб прыняцці яе ў грамадзянства.
7 жніўня Ціманоўская паведаміла, што атрымала права выступаць на міжнародных спаборніцтвах за польскую зборную.
Спартсменка выступае супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, балатуецца ў Каардынацыйную раду ад групы “Закон і правапарадак” (лідар Аляксандр Азараў).
Яшчэ дзве беларускія спартсменкі маюць шанцы кваліфікавацца на Алімпіяду ў складзе Польшчы — скакуха ў вышыню Марыя Жодзік і конніца Вольга Сафронава.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства