Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “будаваць пабольш жылля” ў Оршы — за шэсць гадоў насельніцтва горада зменшылася на 10,7%
5 траўня, Позірк. Каб забяспечыць прадпрыемствы Оршы рабочай сілай, неабходна “скарэктаваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з нагоды Вялікадня 5 траўня Свята-Ільінскі храм Свята-Успенскага жаночага манастыра ў гэтым горадзе Віцебскай вобласці.
“Я еду і думаю, што нам давядзецца тут будаваць пабольш жылля, каб прыцягнуць людзей, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У іх не хапае людзей. Гадоў 20 таму няма куды было падзець — беспрацоўе. Цяпер людзі працаўладкаваныя”.
Паводле яго слоў, прадпрыемстваў у Аршанскім раёне шмат: “І ў Барані, і паміж Баранню і Оршай. Усюды. І ў сельскай гаспадарцы”.
“Я думаю, нам давядзецца пераарыентавацца і будаваць там, дзе патрэбныя працоўныя рукі. Акрамя шматдзетных і вайскоўцаў. Гэта святое, гэта асобныя чэргі. А астатнія грошы накіраваць на будаўніцтва жылля там, дзе патрэбныя працоўныя рукі”, — сказаў Лукашэнка.
Ён лічыць патрэбным будаваць жыллё, як “у савецкія часы было”.
“Ствараем нейкае прадпрыемства самавітае, а вакол яго — жыллё. Каб людзей прыцягнуць. І нармальны заробак. Гэта такія разважанні, калі я пад’язджаў да свайго і вашага роднага месца”, — адзначыў Лукашэнка.
Насельніцтва Оршы няўхільна скарачаецца шмат гадоў. У 2001 годзе ў горадзе пражывала 123.247 чалавек, на 1 студзеня 2024-га, паводле звестак Белстата, — 102.759.
У 2018 годзе насельніцтва Оршы складала 115.052 чалавекі — да пачатку гэтага года яно зменшылася на 10,7%.
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 млн 155 тыс.978 чалавек, сведчаць даныя Белстата. На пачатак 2023 года ў краіне, паводле афіцыйных звестак, пражывала 9 млн 200 тыс. 617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 чалавек (-0,49%).
На 1 студзеня 2022-га ў Беларусі пражывала 9 млн 255 тыс. 524 чалавек, 2021-га — 9 млн 349 тыс. 645, 2020-га — 9 млн 410 тыс. 259.
Са статыстыкі вынікае, што з пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254 тыс.281.
З 2020 года Белстат не публікуе даныя аб нараджальнасці і смяротнасці. Пра іх можна меркаваць толькі па ўскоснай інфармацыі.
На хвалі рэпрэсій, якімі ўлады адрэагавалі на масавыя пратэсты пасля выбараў, з краіны з’ехала вялікая колькасць грамадзян. Паводле неафіцыйных звестак, лік ідзе на сотні тысяч чалавек.
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка