Дзяржпамежкамітэт паведаміў пра гібель трох замежнікаў на мяжы Беларусі з краінамі ЕС

7 траўня, Позірк. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў у сваім тэлеграм-канале аб выяўленні 3 траўня целаў дваіх замежнікаў на мяжы з Латвіяй, 5 траўня — яшчэ аднаго на мяжы з Польшчай.
Акрамя гэтага, 6 траўня на беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць) памежным нарадам выяўленыя двое грамадзян Афганістана.
Са спасылкай на замежнікаў, ведамства заявіла, што яны былі збітыя польскімі сілавікамі пры затрыманні і выправаджаныя “праз брамку для жывёл” на тэрыторыю Беларусі.
ДПК заяўляе, што “нягледзячы на няспынныя факты гібелі замежнікаў на мяжы, улады сумежных краін ЕС не спыняюць практыку гвалтоўных выцясненняў і пакідання уразлівых катэгорый людзей у небяспечнай для жыцця сітуацыі”.
Усяго, паводле звестак беларускага боку, з 2021 года на мяжы з сумежнымі краінамі ЕС супрацоўнікамі ДПК зафіксаваная гібель 52 замежнікаў, 25 з якіх — на мяжы з Польшчай, 9 — з Літвой і 18 — з Латвіяй.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
З пачатку 2024 года адзначана 12.259 спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі і суседніх краін ЕС (Латвіяй — 1.672, Літвой — 185, Польшчай — 10.402). Гэта на 4,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (11.769).

- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


