За паўгода працы службы АПК “Адно акно” туды звярнулася больш за 500 чалавек з 22 краін

10 траўня, Позірк. За шэсць месяцаў працы службы “Адно акно” туды звярнулася больш за 500 чалавек з 22 краін, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Першапачатковай задачай службы, створанай пры прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, была дапамога палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій, і іх блізкім, нагадалі ў арганізацыі.
“На жаль, людзі ў Беларусі зараз аказаліся ў складанай сітуацыі, калі падаецца, што дапамогі і падтрымкі проста няма. Ліквідавана больш за 1,5 тыс. грамадскіх арганізацый, ёсць недахоп інфармацыі, страх, недавер для дзяржаўных службаў. Мы прапануем даступную і бяспечную альтэрнатыву”, — адзначыла ініцыятар стварэння службы, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Гарбунова.
Звароты былі па наступных пытаннях: хатні гвалт, дапамога людзям з інваліднасцю, пошук працы ў Беларусі і за мяжой, продаж нерухомасці ў Беларусі, выклікі сілавых органаў “на размову” і эвакуацыя з краіны, легалізацыя, атрыманне і працягненне тэрміну дзеяння дакументаў за мяжой.
Служба “Адно акно” запрацавала 27 кастрычніка 2023 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка