Усё часцей дзяржсцяг і герб Беларусі можна ўбачыць у вокнах дамоў і аўтамабілях, сцвярджае Лукашэнка

12 траўня, Позірк. “Сапраўды ўсенароднай” стала традыцыя ўшанавання дзяржсімвалаў у Беларусі, яна “прарасла ў сэрцы”, у ёй адлюстраванае “народнае адзінства”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 траўня на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску.
Ён выступіў з сяміхвіліннай прамовай з нагоды Дня дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна.
“Сёння сімволіка не толькі аб’ядноўвае, але і выступае крыніцай упэўненасці і ўнутранай сілы. Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён назваў афіцыйныя сцяг, герб і гімн “сімваламі спартыўных, творчых і працоўных перамог у гісторыі суверэннай Беларусі”, заявіў, што сцяг “падымаўся навукоўцамі-палярнікамі ў Антарктыдзе, дэсантнікамі — на Паўночным полюсе, альпіністамі — на Эверэсце”.
“Тройчы гэты сцяг пабываў у космасе. Спачатку з нашым земляком Алегам Навіцкім. І зусім нядаўна — з першым беларускім касманаўтам, Героем Беларусі Марынай Васілеўскай”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, “усё часцей Беларускія герб і сцяг можна ўбачыць у вокнах жылых дамоў і аўтамабілях”.
У кантэксце павагі да дзяржсімвалаў “у розных сферах” ён згадаў школьныя лінейкі “пад гукі гімна”, пасяўную і ўборачную ў аграрыяў, якія здзяйсняюць “працоўны подзвіг пад родным сцягам”, цырымоніі шлюбу, калі “гербавая пячатка змацоўвае клятвы кахання і вернасці новых сем’яў”.
“Людзі ганарацца тым, што яны сапраўдныя беларусы, — адзначыў Лукашэнка. — Гэта і ёсць народнае адзінства. Адзінства, якое змацаванае трывалай памяццю аб гераічным подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне, патрыятызмам, стваральнай працай і імкненнем да міру. Адзінства, якое сімвалізуюць дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб і дзяржаўны гімн”.
Гістарычныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” — ён назваў “сапраўдным знакам бяды”. Зацвярджэнне сімволікі, якая адсылае да савецкага мінулага, на рэферэндуме 1995 года Лукашэнка лічыць праявай “вернасці сваёй гісторыі і ідэалам”, іх удалося “адстаяць”, “не паддаўшыся на пагрозы сучасных калабарантаў, а дакладней сказаць здраднікаў ад палітыкі”.
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, падпісаным у 1998 годзе, Дзень дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Да 2023 года ён абмяжоўваўся гербам і сцягам.
Год таму Лукашэнка адсутнічаў на цырымоніі ўшанавання дзяржсімвалаў меркавана праз дрэннае самаадчуванне. Пасланне ад яго імя зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва павялічылася ў Беларусі за пяць гадоў на 70,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка