Ціханоўская асудзіла замах на прэм’ера Славакіі Фіца (дапоўнена)

15 траўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў каментары “Позірку” асудзіла напад на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца.
“Безумоўна, мяне ўзрушыла гэтая навіна, — адзначыла яна. — Мы асуджаем гвалт, і жадаем выздараўлення палітыку”.
Ціханоўская заклікала беларусаў “клапаціцца пра сваю бяспеку”.
“Дзе б вы ні былі, беражыце сябе”, — сказала палітык.
Прэм’ер-міністр Славакіі Фіца падвергнуўся ўзброенаму нападу 15 траўня пасля выязнога пасяджэння ўрада ў Гандлаве. У яго некалькі разоў стрэліў невядомы.
З цяжкімі раненнямі Фіца дастаўлены на верталёце ў Банска-Бістрыцу, дзе яму будзе зробленая экстраная аперацыя. Стан палітыка ацэньваецца як цяжкі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, замах на Фіца здзейсніў 71-гадовы мужчына, яго затрымалі.
Да ўлады ў Славакіі 59-гадовы Фіца прыйшоў пасля пазачарговых парламенцкіх выбараў 30 верасня 2023 года, на якіх перамагла яго левацэнтрысцкая партыя “Кірунак — сацыяльная дэмакратыя”. Ён чацвёрты раз узначаліў урад краіны. Да гэтага кіраваў кабінетам у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 гадах.
Пасля прыходу да ўлады новых сіл Славакія дэкларуе прарасійскую (і адпаведна прамінскую) пазіцыю, аднак толькі на ўзроўні рыторыкі. 1 лютага Браціслава прагаласавала за выдзяленне Еўрасаюзам Украіне 50 млрд еўра на працягу 2024–2027 гадоў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+